Хочаш пазнаць свет – вывучай геаграфію!

- 14:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў тыдзень геаграфіі.

Пачаўся ён з мерапрыемства для пачатковых класаў. Разам з настаўнікам геаграфіі хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі віртуальнае падарожжа па мацерыках Зямлі. Наведаўшы розныя куткі планеты, яны атрымалі карысную інфармацыю пра далёкія невядомыя краіны, пазнаёміліся з геаграфічнымі рэкордамі. Пасля займальнага падарожжа навучэнцы наведалі фотавыставу “Прыроды мілы куток”, на якой размясціліся фота роднага краю, зробленыя вучнямі старшых класаў.

Ужо стала традыцыяй у рамках тыдня геаграфіі праводзіць конкурс насценных газет і калажаў сярод вучняў 5–11-х класаў. Сёлета ён праходзіў пад назвай “Займальны свет геаграфіі”. Кожны клас самастойна выбіраў краіну і выконваў заданне.

Навучэнцы 9–11-х класаў сабраліся за круглым сталом, каб абмеркаваць сучасныя экалагічныя праблемы, якія існуюць у нашай краіне і ў свеце ў цэлым.

Сярод навучэнцаў 1–5-х класаў прайшоў конкурс дзіцячага малюнка. Каб намаляваць малюнкі, вучням трэба было адгадаць усе загадкі. У выніку атрымаліся яркія малюнкі і калажы. Таксама ў гэты ж дзень адбыўся відэасалон “Сем цудаў свету” для навучэнцаў 5–9-х класаў. У ходзе мерапрыемства вучні вялі размову пра старажытныя і сучасныя цуды свету, якія знаходзяцца ў розных краінах і на розных кантынентах нашай планеты.

У канцы тыдня геаграфіі адбыўся флэш-моб “Я люблю геаграфію таму, што…”, у ходзе якога дзеці ў вершах і прозе прызнаваліся ў любові да гэтага школьнага прадмета. Вучні на стыкерах-сэрцах напісалі свае мары, адчуванні, пажаданні настаўнікам і адзінаццацікласнікам, якія хутка пакінуць школьныя сцены.

На школьнай лінейцы ў канцы навучальнага дня былі падведзены вынікі прадметнага тыдня. Самых актыўных юных географаў узнагародзілі граматамі.

Ганна САЎКО,
настаўнік геаграфіі
Шчорсаўскага дзіцячага сада сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий