У Доме-музеі Адама Міцкевіча

- 7:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Дом-музей Адама Міцкевіча запрасіў у госці выхаванцаў Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Пачалася сустрэча з гісторыі ўзнікнення беларускай мовы і самога свята. Хлопчыкі, дзяўчынкі і дарослыя адказвалі на цікавыя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, прынялі ўдзел у Lo-мобе “Беларуская – самая мая!”.

Цікавым стала тэматычная экскурсія па музеі і знаёмства з Дзедам Блажэем, які распавёў даўнішнія гісторыі і легенды пра возера Свіцязь і раку Нёман. А пасля запрасіў гасцей да “Калодзежу пажаданняў”. Тут кожны мог загадаць сваё запаветнае жаданне – абавязкова на роднай мове. І каб у дзяцей усё атрымалася, Дзед Блажэй падрыхтаваў для іх салодкія падказкі.

Напрыканцы сустрэчы школьнікі разважалі пра ролю роднай мовы ў нашым грамадстве і іх асабістым жыцці.

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця , цяжкасцямі ў навучанні,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Мая Бацькаўшчына”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий