Не дзеля славы і ўзнагарод

- 17:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод у канцы лютага ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна праводзіцца дэкада “Непераможная і легендарная”.

У рамках дэкады 20 лютага, у шосты школьны дзень, навучэнцы 1–4-х класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Не дзеля славы і ўзнагарод”. Правядзенне такіх мерапрыемстваў – гэта добрая падстава для выхавання пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання гонару за слаўных абаронцаў Айчыны.

З самага пачатку хлопчыкі і дзяўчынкі былі настроены на ўпартую барацьбу і паказалі яе ў поўнай меры ў ходзе праходжання ўсіх этапаў. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей. Пачаткоўцы праявілі актыўнасць, падарылі адно аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі, якія яны спрытныя, вынослівыя, смелыя.

Нашы навучэнцы зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцным, неабходна пры гэтым валодаць сілай волі, быць арганізаваным, спрытным і знаходлівым.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий