“Мова мамы, мова таты, мова нашага сяла!”

- 17:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Гэтыя радкі з верша Ніла Гілевіча сталі лейтматывам тыдня беларускай мовы, які прайшоў у Ліпнішкаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна.

Наша ўстанова адукацыі працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі – сацыякультурнага цэнтра рэгіёна”. Удзельнікамі праекта з’яўляюцца навучэнцы 4 “Б” класа, таму яны прынялі самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня.

Падчас правядзення акцыі “Не маўчы па-беларуску” дзеці заклікалі ўсіх размаўляць на беларускай мове і ўручалі лісткі-матыватары з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а на дзвярах кожнага класа-кабінета з’явілася лістоўка “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

З вялікай адказнасцю знаўцы мовы прынялі ўдзел у анлайн-турніры “Слова дарэмна не гаворыцца”, дзе паказалі выдатныя вынікі. У конкурсе чытальнікаў вершаў “Люблю мой край” Марыя Барадын стала пераможцай у намінацыі “Малой радзіме прысвячаецца”. На працягу тыдня на кожным перапынку праходзілі цікавыя сустрэчы з дзіцячым часопісам “Вясёлка”. Пачаткоўцы чыталі вершы і апавяданні, адгадвалі загадкі і рэбусы, разглядалі малюнкі беларускіх мастакоў і сваіх равеснікаў, якія друкуюцца ў “Вясёлцы”.

Спадзяёмся, што тыдзень беларскай мовы дапамог маленькім беларусам усвядоміць: калі будзе жыць мова – будзе жыць краіна.

Алена ТАМІЛА,
настаўнік пачатковых класаў
Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий