Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 34 Ліды далучыліся да святкавання Дня роднай мовы.
Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі не толькі дзеці, але і іх бацькі, якія асабістым прыкладам прадэманстравалі свае адносіны да роднай мовы.
Кожны атрымаў магчымасць пачаставацца салодкай цукеркай за прывітанне на роднай мове, а таксама адчуць прывабнасць, мілагучнасць роднай мовы праз прыказкі і прымаўкі, размешчаныя на паштоўках-васільках у кутку, абсталяваным у беларускім стылі.
Добры настрой, усмешкі на тварах, а галоўнае – зносіны на роднай мове паказалі зацікаўленасць прысутных, жаданне далучацца да невычэрпных крынiц роднай мовы.
Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды