“Іскраты” у прызёрах

- 13:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Каманда з лепшых вучняў 2–4-х класаў “Іскраты” сярэдняй школы № 3 Навагрудка заняла III месца ў абласным этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі КВІЗ”. Каманду склалі Максім Баярэвіч, Ганна Сцянько, Вікторыя Гуцько, Амелія Зульфаліева, Арсеній Казарэз, Юлія Садкоўская.

У гульні ўдзельнічала 19 каманд – пераможцаў раённых этапаў. Інтэлектуальнае спаборніцтва складалася з шасці тураў, у кожным удзельнікі павінны былі прадэманстраваць веды ў розных галінах: піянерскай сімволіцы, законах і правілах акцябрат, этыкеце, а таксама гульнях і мультфільмах.

– Гульня пакінула прыемныя ўражанні. Парадаваў высокі ўзровень ведаў удзельнікаў каманд. Таксама асабіста для мяне было цікава праверыць узровень сваёй эрудыцыі. Хацелася б, каб такія мерапрыемствы праходзілі часцей, – падзялілася ўражаннямі Юлія Садкоўская.

Карына Вальшонак,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий