Тыдзень для доцішскіх пачаткоўцаў

- 12:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучыцца павінна быць цікава. У гэтым цвёрда перакананыя педагогі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна. Таму да тыдня пачатковых класаў “Марафон ведаў” рыхтаваліся загадзя і з адказнасцю, а яго дэвізам абралі словы: “Здзіўленне! Актыўнасць! Творчасць! Сяброўства!”.

У выніку атрымаўся займальны марафон па літаратурным чытанні, матэматыцы, рускай і беларускай мовах, музыцы, выяўленчым мастацтве і навакольным свеце.

Інтэрактыўная віктарына “Самы, самая, самае”, “Падарожжа па казках”, турнір “Знаўцы рускай мовы”, інтэлектуальная гульня “Матэматычны куфэрак”, алімпіяды па прадметах, конкурс “Самы актыўны вучань сайта “Учи.ру”, конкурс на лепшага чытальніка вершаў, музычная гульня “Домісолька”, выстава малюнкаў “Свет казак”, выстава лепшых сшыткаў – вось няпоўны пералік мерапрыемстваў тыдня. Кожнае мерапрыемства было займальным і цікавым і дапамагло развіць пазнавальныя здольнасці малодшых школьнікаў, пашырыць эрудыцыю і кругагляд. Вучні праяўлялі кемлівасць, паказалі інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.

На лінейцы па падвядзенні вынікаў тыдня пачатковых класаў усе пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі, а ўдзельнікі – сертыфікатамі. Радасці і шчасцю многіх вучняў, а асабліва першакласнікаў, не было канца.

Вялікі дзякуй вучням і бацькам, якія прынялі ўдзел у насычаным, цікавым, пазнавальным тыдні. Дзякуй педагогам за свята для сваіх вучняў!

Валянціна СЕНКАВЕЦ,
настаўнік пачатковых класаў
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий