Адзіны дзень бяспекі ў Любчанскім ДЦРД

- 10:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Захаванне здароўя дзяцей, стварэнне бяспечных умоў для іх жыцця – галоўная задача калектыва Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна. Педагогі разам з выхаванцамі прынялі ўдзел у акцыі “Адзіны дзень бяспекі”.

Выхаванцы другой рознаўзроставай групы вырашалі праблемную сітуацыю “Увага! Пажар!”, адпрацоўвалі паслядоўнасць дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. У гульнявой сітуацыі “Патушым кошкін дом!” дзеці праявілі кемлівасць, хуткасць правільна выбраўшы сярод іншых тыя прылады і матэрыялы, пры дапамозе якіх можна патушыць пажар.

У гульні-занятку “Рэчы, якія навокал нас” вучылі Зайчыка, з якімі цацкамі і прадметамі, што іх замяшчаюць, можна гуляць, а якіх прадметаў дзецям нельга браць, бо яны небяспечныя для іх здароўя. Дзеці суперажывалі героям, якія траплялі ў надзвычайныя сітуацыі, выказвалі свае меркаванні наконт правільнасці паводзін персанажаў.

Для дзяцей быў арганізаваны прагляд серыі мультфільмаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Ала АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий