Да ведаў праз гульнявыя формы

- 15:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства прайшоў у Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

Прадметныя тыдні – адна з формаў актывізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. Праз гульнявыя формы пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў навучэнцы прыцягваюцца да паглыбленага вывучэння прадмета.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй былі прыняты неабходныя меры: адкрыццё тыдня і мерапрыемствы праводзіліся па класах, вытрымлівалася сацыяльная дыстанцыя. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнаму перыяду гісторыі: “Дзіўны Старажытны свет”, “Загадкавае Сярэднявечча”, “Неверагодны Новы час”, “Цікавы Навейшы час”.

Вялікую зацікаўленасць у навучэнцаў выклікала гістарычная латарэя, якая давала магчымасць паказаць узровень ведаў і зарабіць сертыфікат на атрыманне высокай адзнакі па прадмеце. Пры гэтым пытанні латарэі былі складзены самімі вучнямі, што дазволіла ім сістэматызаваць і паўтарыць матэрыял па адпаведных курсах гісторыі.

Вельмі спадабалася школьнікам “вандраваць” па школе ў пошуку QR-кодаў, якія мяняліся штодзень у залежнасці ад тэматыкі дня і давалі адказы на пытанні, якія прапаноўваліся настаўнікам раніцай.

Мерапрыемствы тыдня былі займальнымі і насілі пазнавальны характар, спрыялі развіццю ў вучняў цікавасці да вывучэння гісторыі.

Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий