Кветкі да помніка герою

- 8:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Памятаем кожнага” – абавязак усіх беларусаў, хто шануе гісторыю і захоўвае памяць пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Далучыўся да акцыі і калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна.

  Напярэдадні галоўнага свята нашай краіны – 75-годдзя Вялікай Перамогі выхаванцы старшых груп разам з педагогамі адправіліся ўскласці кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза, пагранічніку Віктару Міхайлавічу Усаву. Помнік знаходзіцца на тэрыторыі сярэдняй школы № 3 Гродна.

Стала добрай традыцыяй для калектыву дашкольнага цэнтра штогод у маі аддаваць даніну памяці герою вайны. Асабліва запамінальным у юбілейным годзе гэта было і таму, што да помніка герою дзеці адправіліся на веласіпедах.

Такая экскурсія стала важнай падзеяй для выхаванцаў, бацькоў і выхавальнікаў дашкольнага цэнтра, бо рыхтаваліся да яе загадзя, вучылі вершы пра вайну, выраблялі бутаньеркі Перамогі і падбіралі роварны рыштунак і ахоўную экіпіроўку: шлем, веласіпедныя пальчаткі, накаленнікі, налакотнікі і акуляры. Адпраўляючыся на экскурсію на веласіпедах, не забыліся паўтарыць правілы паводзін на дарозе.

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што імя В.М.Усава носіць пагранічная застава, на якой служыў, якую абараняў ад фашыстаў і дзе гераічна загінуў малады лейтэнант. Імя В.М.Усава носіць і сярэдняя школа № 3 Гродна, размешчаная побач з нашым дашкольным цэнтрам, у якую зусім хутка пойдуць вучыцца нашы выпускнікі. Мы ўпэўненыя, што велаэкскурсія надоўга запомніцца выхаванцам, а імя героя В.М.Усава вечна будзе жыць у іх памяці.

Вольга КЛІМ,
загадчыца ДЦРД № 58 Гродна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.