Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

- 13:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З нагоды Дня Канстытуцыі, які будзе адзначаць наша краіна 15 сакавіка, у Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшоў турнір “Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь”.

Самыя знаходлівыя, дасціпныя навучэнцы 8–11-х класаў сабраліся разам, каб замацаваць і пашырыць веды пра канстытуцыйныя асновы краіны. Удзельнічаючы ў турніры, падлеткі паказалі не толькі свае інтэлектуальныя здольнасці і ўменне працаваць дружна і зладжана ў камандзе, але і выказалі паважлівыя адносіны да законаў і сімвалаў сваёй дзяржавы. Падчас мерапрыемства было зазначана, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увабрала ў сябе лепшы вопыт сучаснай законатворчасці. Навучэнцы падкрэслілі важнае значэнне Канстытуцыі для жыцця грамадства і дзяржавы.

Бібліятэкар А.І.Сіўко прэзентавала тэматычную выставу кніг “І абавязак наш, і права ў дакуменце тым жывуць: Закон адзіны для дзяржавы, што Канстытуцыяй завуць”.

Навучэнцы зрабілі выснову, што ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша краіна, яе будучыня. Калі мы будзем жыць па законах дзяржавы, выконваць абавязкі, ускладзеныя на нас Канстытуцыяй, тым самым мы зробім Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий