Штогод у нашай краіне, у тым ліку і на Навагрудчыне, праходзіць “Тыдзень лесу” – традыцыйная добраахвотная рэспубліканская акцыя. У гэтым годзе яна была прысвечана Году малай радзімы і 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Галоўнай задачай застаецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да значнасці лясных рэсурсаў, а таксама да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
Працоўным калектывам нашай установы пасаджана 17,4 га лесу ва Уселюбскім лясніцтве.
Пройдуць гады, і кожны з удзельнікаў зможа ўбачыць вынікі сваёй працы – новы хваёва-бярозавы лес. Лес – наша багацце, мы павінны захаваць яго і прымножыць.
Уладзімір БЯЛУШКА,
настаўнік біялогіі Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна