Дзень Канстытуцыі адзначылі ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні

- 17:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень, а таксама на працягут ыдня, у сярэдняй школе № 1 Смаргоні праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

У кожным классе праведзены інфармацыйныя гадзіны “Канстытуцыя –асноўны закон краіны”, падчас якіх навучэнцы абагульнілі веды пра Канстытуцыю як галоўны закон дзяржавы. Школьнікі зразумелі, што на аснове Канстытуцыі фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

Напярэдадні дзяржаўнага свята ў школе прайшоў конкурс малюнкаў “Канстытуцыя вачыма дзяцей”. Дзеці распавялі пра правы чалавека з дапамогай ілюстрацый. Таксама наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у раённым этапе конкурсу плакатаў-матыватараў “У адзінстве народным квітнее краіна”.

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў прававы ўрок “Што такое Канстытуцыя?” У займальнай форме ім распавялі пра правы чалавека і правы дзіцяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі рашалі лагічныя задачкі, дапамагалі казачным персанажам разабрацца ў іх правах і абавязках, стваралі законы свайго класа. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што карыстацца сваімі правамі трэба так, каб не парушаць правы і свабоды іншых людзей.

Вусны часопіс “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” прайшоў у 5-х класах. Дзеці пагаварылі пра правы кожнага грамадзяніна, успомнілі галоўныя сімвалы дзяржавы і іх значэнне.

За круглым сталом “А грамадзянінам быць абавязаны…” вучні 6-х класаў успаміналі гістарычныя факты – як у старажытнасці ствараліся першыя законы. Дзеці параўналі законы грамадства з правіламі паводзін вучняў у школе і зрабілі выснову пра неабходнасць выконвання ўсіх правілаў.

Галоўнай мэтай бібліятэчнага ўрока “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, праведзенага для навучэнцаў 7-х класаў, было навучыць маладога грамадзяніна XXI стагоддзя арыентавацца ў масівах інфармацыі, выкарыстоўваючы яе сабе на карысць, падрыхтаваць яго да жыцця і дзейнасці ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

Насычаным гэты дзень быў для вучняў 8-х класаў. Падчас круглага стала “Канстытуцыя – люстэрка жыцця краіны” вучні пазнаёміліся з гісторыяй прыняцця Канстытуцыі і развіццём канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве. Класны кіраўнік Алена Кавалёва, звяртаючыся да навучэнцаў, падкрэсліла, як важна быць законапаслухмянымі грамадзянамі і быць неабыякавымі да лёсу сваёй Радзімы.

Непасрэдна ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусьд ырэктар школы Аксана Дунай уручыла навучэнцам школы, якім споўнілася 14 гадоў, кнігу«Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Гэта сімвалічна, таму што менавіта ў гэтым узросце падлеткі атрымоўваюць пашпарт – асноўны дакумент, які пацвярджае асобу чалавека.

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий