Дзяржава – гэта мы!

- 19:42БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У рамках рэалізацыі праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг., а таксама з мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў Крытышынскім дзіцячым садзе 15 сакавіка прайшло мерапрыемства для дзяцей старшай падгрупы “Канстытуцыя і мы”.

Дзень Канстытуцыі – мабыць, адна з самых важных дат для беларусаў. Выхаванцы дзіцячых садоў, вядома, яшчэ малыя для ўсведамлення сваіх правоў і абавязкаў як грамадзян краіны, аднак ужо ў гэтым узросце закладваюцца асновы патрыятызму, усведамлення сябе часткай дзяржавы, развіваецца цікавасць да падзей, якія адбываюцца вакол.

Падчас мерапрыемства педагогі ў гульнявой форме расказалі дзецям пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя сімвалы, пагутарылі на тэму з праглядам прэзентацыі “Кожнае дзіця мае права”, праслухалі гімн Беларусі, а атрыманыя веды замацавалі, згуляўшы ў гульню “Можна – нельга”.

Мы ўпэўненыя, што нашы выхаванцы засвоілі галоўнае – у іх ёсць права на клопат бацькоў, абарону дзяржавы, і, самае галоўнае – права на жыццё.

Ларыса КУЗНЯЦОВА,
выхавальнік Крытышынскага дзіцячага сада
Іванаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий