Мая Радзіма – Беларусь

- 20:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшлі 15 сакавіка ў Кашалеўскім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар установы адукацыі А.Г.Гарэлік уручыла вучням 8–9 класаў святочнае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Аксана Генадзьеўна пажадала навучэнцам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. Дырэктар падкрэсліла, што на моладзь ускладаюцца вялікія надзеі. Ад маладога пакалення залежыць, якіх вышынь дасягне краіна ў будучыні. “Рабіце добрыя справы на карысць нашай Радзімы”, – пажадала яна вучням.

У класах былі праведзены класныя гадзіны: у 1–4 класах – “Мая Радзіма – Беларусь”, у 5–7 класах – “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”; у 8–9 класах – “Канстытуцыя – Асноўны Закон краіны”. У школьнай бібліятэцы працавала выстава малюнкаў “Мы малюем Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”.

Важным вынікам такіх мерапрыемстваў з’явілася разуменне вучнямі таго, наколькі значнай з’яўляецца Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы, расці грамадзянамі, годнымі сваіх продкаў.

Марына САНЬКО,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Кашалеўскага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий