Закон законаў

- 20:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў у сярэдняй школе № 3 Навагрудка ў 8-х класах праведзена медыйная прэзентацыя з элементамі “мазгавога штурму”.

У ходзе мерапрыемства было адзначана, што Дзень Канстытуцыі – адно з важнейшых дзяржаўных свят. Вучні знаёміліся з некаторымі грамадазнаўчымі паняццямі: “закон”, “права”, “рэферэндум”, “самакіраванне”, “парламент”.

На некалькі хвілін прысутныя зазірнулі ў далёкае мінулае, успомнілі, калі была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Гэта Закон законаў, гэта ўвасабленне пераемнасці і вопыту шматвяковага гістарычнага шляху нашай краіны. Прысутныя з упэўненасцю адзначылі, што сёння з надзеяй усе беларусы глядзяць у будучыню, таму што з’яўляюцца гаспадарамі сваёй зямлі. Мы ўсе разам ствараем будучыню для сябе.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Наталля Мігаль уручыла вучням кнігу ”Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Наталля Валяр’янаўна пажадала быць дастойнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, памнажаць яе славу і берагчы яе багацці.

Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, любові да сваёй Радзімы, выхоўваюць пачуццё гонару за гістарычнае мінулае і сучасныя дасягненні Рэспублікі Беларусь.

Зоя БЕЛУШ,
класны кіраўнік 8 А” класа
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий