- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы жывём па закону

 

15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9-га класа Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна прайшло пазакласнае мерапрыемства “Мы жывём па закону”.

Навучэнцы даведаліся пра гісторыю станаўлення канстытуцыі, пра свабоду слова, веравызнання і сумлення, пра свае правы ў адносінах да іншых грамадзян краіны. З вучнямі была праведзена інфармацыйная гадзіна ў форме прававога дыялогу “Чалавек, закон, абавязкі”. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі законамі дзяржавы, з прававым статусам чалавека, наведалі выставу ў школьнай бібліятэцы, падрыхтавалі паведамленні пра значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Вельмі захапіла вучняў віктарына “Юны правазнаўца”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.

Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі выснову, што Канстытуцыя замацоўвае канстытуцыйны лад, асновы дзяржавы і грамадства, становішча ў ім асобы, асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, прынцыпы выбарчай сістэмы, парадак фарміравання дзяржаўных органаў.  

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 9-га класа
Доцішскай сярэдняй школы  
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий