Прафарыентацыя – прыярытэтны кірунак

- 13:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйным кірункам выхаваўчай работы ў Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна з’яўляецца прафарыентацыя выпускнікоў на аграрныя спецыяльнасці.

Вельмі хочацца, каб дзеці свядома выбіралі дарогу ў жыцці. Мы жывём у сельскай мясцовасці і, вядома, душою хварэем за сваю малую радзіму. У практыцы работы – агракласы, экскурсіі на сельгаспрадпрыемствы, лагеры працы і адпачынку (па дагаворы з СВК “Нягневічы”) і экскурсіі ў прафесіянальна-тэхнічныя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Вось і 20 сакавіка, у шосты школьны дзень, вучні 8–9-х класаў наведалі Навагрудскі аграрны каледж.

Гэта чарговая нагода не траціць час на гаджэты і камп’ютарныя гульні, а правесці час з карысцю.

Будучых абітурыентаў (а можа і вучняў агракласа!) пазнаёмілі з гісторыяй навучальнай установы, спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў каледжы. Хлопцы і дзяўчаты наведалі Галерэю Працоўнай Славы, навучальны кансультацыйны цэнтр, экапакой. Паспрабавалі сябе ў майстар-класах па нанясенні вадкіх шпалераў, ваджэнні аўтамабіля катэгорыі “В”, трактара.

Такія экскурсіі ў любым выпадку ніколі не праходзяць дарма. Вось і сённяшняя, несумненна, пакінула адбітак у дзіцячых душах.

Ірына НЕСЦЕР,
выкладчык факультатыва “Прафесія маёй мары”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий