Незабыўная сустрэча з ратавальнікамі

- 15:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Сапраўднай падзеяй для выхаванцаў ясляў-сада г. п. Мір Карэліцкага раёна стала сустрэча з супрацоўнікамі Карэліцкага РАНС, якія прыехалі ў дзіцячы сад на сваёй службовай машыне.

Дзеці былі ў захапленні ад магчымасці паглядзець ужывую, як укамплектавана сапраўдная пажарная машына, як працуе абсталяванне ратавальнікаў, як выглядае пажарна-выратавальны інвентар і прадметы баявога адзення пажарных. Дзяўчынкам і хлопчыкам было цікава прымерыць пажарныя каскі і крагі, пасядзець за рулём машыны.

Супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі, як разгортваюць пажарныя рукавы, патлумачылі, як падаюць па іх ваду, паказалі дзецям, як працуе вогнетушыцель і як правільна ім карыстацца ў экстраных выпадках.

Незабыўныя эмоцыі выклікала ў дзяцей магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі і патушыць уяўны пажар вадой з пажарнага брандспойта.

Разам з галоўным героем мультфільма “Чароўная кніга МНС” Ваўком дашкольнікі паўтарылі правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях, успомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў і алгарытм іх выкліку.

Асабліва прыемным момантам стала ўзнагароджанне нашых пераможцаў: выхаванца старшай групы Максіма Гомзы за перамогу ў раённым этапе конкурсу “Ратавальнікі вачамі дзяцей” у намінацыі “Выраб” і выхавальніка дашкольнай адукацыі Святланы Круглік за перамогу ў раённым конкурсе “Мой бяспечны дом”.

У падарунак ад гасцей усе дзеці атрымалі тэматычныя буклеты, памяткі і размалёўкі.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г. п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий