Вандроўка ў этнаказку: знаёмства з мастацкімі промысламі Беларусі

- 19:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Падчас шостага школьнага дня вучні Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна наведалі сталярна-мастацкую майстэрню СВК “Верцялішкі”, дзе мясцовыя майстры ствараюць сапраўдную казку. Іх вырабы здзіўляюць сваёй прыгажосцю, адлюстроўваюць культуру і самабытнасць беларускага народа.

Душа беларускага народа ўвасоблена ў яго мастацкіх промыслах, адмысловым майстэрстве рамеснікаў, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Вучні нашай школы мелі магчымасць не толькі атрымаць эстэтычнае задавальненне, паназіраць за працэсам стварэння вырабаў, але і набыць арыгінальныя сувеніры – выдатныя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

На кавальскім участку выпускаюцца каваныя вырабы ў шырокім асартыменце: розныя па канфігурацыі віды рашотак, брамы, камінныя агароджы, люстры, бра, вулічныя ліхтары, падсвечнікі, кандэлябры і многае іншае. Керамічны ўчастак забяспечвае выпуск керамічных вырабаў розных стыляў і кірункаў: вазы, кашпо, сувеніры, малыя і вялікія архітэктурныя формы любых відаў для афармлення інтэр’ераў і экстэр’ераў.

Менавіта верцялішкаўскія ганчары стварылі 18 міні-копій вядомых архітэктурных помнікаў Гродна і Гродзенскага раёна, пераважна гэта цэрквы і касцёлы. Сёння гэтыя копіі знаходзяцца ў Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры, які мы таксама плануем наведаць з вучнямі нашай школы.

 

Ганна ДАБРЫЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Путрышкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий