На базе Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна ў час канікул працаваў аздараўленчы лагер “Світанак”. Вучням не было часу сумаваць, для іх былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы”.
Кожны дзень быў разнастайны на мерапрыемствы, дзе кожны вучань знайшоў сабе занятак па густу.
Класныя кіраўнікі правялі з дзецьмі віктарыны, конкурсы, гульні, у час якіх школьнікі паказалі свае веды па правілах дарожнага руху, гісторыі роднай вёскі і краіны.
У час канікул у школе працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі. Рабяты з ахвотай займаліся настольным тэнісам, валейболам, гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры, выраблялі сувеніры з паперы, прыроднага матэрыялу, каб падараваць іх сваім родным і блізкім.
Цікавымі былі паходы па наваколлі вёскі Дзяніскавічы. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Курган Славы і брацкую магілу, а таксама аб’ект прамысловага комплексу вёскі – сельскагаспадарчы ўчастак “Дзяніскавічы”. У мэтах партыятычнага выхавання ў лагеры праходзілі інтэлектуальная гульня “Мой край – мая Беларусь”, гутарка “Які прыгожы гэты свет!”.
У рамках акцыі “Карысныя канікулы” быў час і для спартыўных спаборніцтваў. Юнакі і дзяўчаты нашай школы прынялі ўдзел у раённых фінальных спаборніцтвах па валейболе. Імкненне да перамогі, здольнасць трымацца камандай, падтрымліваць адно аднаго прынесла зборнай камандзе юнакоў другое месца.
Канікулы завяршыліся. Школа зноў паклікала за парты на ўрокі. Школьнікі з новымі сіламі і станоўчымі эмоцыямі прыступілі да заняткаў.
Ірына ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна