Саджайце… І вырасце!

- 16:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу – 2021”, накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадства да праблем экалогіі, на актыўнае ўцягванне грамадскасці ў дзейнасць па ахове навакольнага асяроддзя знайшла цёплы і жывы водгук у сэрцах работнікаў Масалянскага ясляў-сада – пачатковай школы Бераставіцкага раёна.

Лес, што знаходзіцца побач з аграгарадком Масаляны, папоўніўся шматлікімі дрэўцамі. Аказалася, што ўсяго за некалькі гадзін на свежым паветры можна зрабіць вялікую справу.

Праблема экалагічнага крызісу прымусіла шырокую грамадскасць павярнуцца тварам да свету раслін і, у прыватнасці, да лясоў, якія забяспечваюць шматбаковую абарону біясферы, за што лес заслужыў назву “зялёнага шчыта планеты”, а для людзей стаў проста “зялёным” сябрам.

Мала хто ведае, але калі чалавек пасадзіў дрэва, то яно мае сувязь з ім усё жыццё – яно пачынае расці і павялічваць тую энергію, з якой яго высаджвалі ў зямлю. Таму дабрыня ў сэрцах, аптымізм і цудоўны вясенні настрой пры пасадцы кожнага дрэўца – гарант выніку. Кожнаму з нас хочацца жыць побач з чыстым здаровым лесам і дыхаць свежым паветрам. Саджайце, і вырасце…

 

Галіна КОЗЕЛ,
дырэктар Масалянскага ясляў-сада – пачатковай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий