Беларускамоўны дзень у яслях-садзе

- 11:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Кожны чацвер у яслях-садзе аграгарадка Капцёўка Гродзенскага раёна праводзіцца беларускамоўны дзень. Гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў у далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, культуры, гісторыі.

Авалодаць правільным беларускім маўленнем дашкольнікі могуць толькі ў працэсе сістематычнага і спеціальна арганізаванага навучання на роднай мове.

У рамках правядзення аднаго з такіх дзён выхаванцамі сярэдняй групы была паказана тэатралізацыя беларускай народнай казкі “Пых”. Мерапрыемства адкрыла для дзяцей вобразнае гучанне слова, чароўную мелодыю мастацкага вобраза. Вялікае ўражанне атрымалі і гледачы, і артысты.

Дзеці старшай групы здзейснілі незвычайнае мультымедыйнае падарожжа па любімай Капцёўцы. Пры дапамозе пана Копціча даведаліся пра паходжанне назвы вёскі, апынуліся на яе вуліцах, пагаварылі пра працавітых людзей, пагулялі ў гульню “Іванка і Марылька”, паглядзелі на цудоўныя, непаўторныя вырабы з гліны, саломкі, лазы, ільну, расказалі вершы пра сваю радзіму.

А ў канцы занятку выхаванцы разам з педагогам зрабілі калектыўную аплікацыю “Дамы на новай вуліцы” – пабудавалі цагляныя домікі на новай вуліцы аграгарадка Дзіцячай, як самі яе і назвалі.

Выхаванне любові і павагі да сваёй Радзімы, стварэнне ўмоў для пазнання духоўных каштоўнасцей беларускага народа, далучэнне выхаванцаў да культурнай спадчыны свайго народа – адна з галоўных задач нашай установы адукацыі ў час правядзення беларускамоўных дзён. Гэта неабходна для выхавання ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміравання выразнасці і развіцця моўных здольнасцей.

 

Алена ЯНКОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада аг. Капцёўка
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий