Цікава і пазнаваўча для вучняў 2-га класа Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшоў урок матэматыкі.
Ён быў прысвечаны Дню авіяцыі і касманаўтыкі і Юрыю Гагарыну.
Урок пачаўся з энергетычнай зарадкі, а каб праца ішла хутка і ўпэўнена, патрэбна была трэніроўка для розуму, якая прайшла ў выглядзе вуснага ліку.
Разам з рабятамі ўспомнілі сваіх беларускіх касманаўтаў: Пятра Клімука, Алега Навіцкага, Уладзіміра Кавалёнка.
На працягу ўрока вучні працавалі па экіпажах. У склад экіпажа ўваходзілі камандзір, штурман і пілоты. Экіпажы вялі спаборніцтвы паміж сабой. Па выніку работы патрэбна было вызначыць лепшы экіпаж. Для гэтага вучні рашалі прыклады па алгарытме на хуткасць, вучыліся рашаць задачы рознымі спосабамі, складалі схемы да задач, праводзілі даследчую работу.
Як вынік, з невялікім адрывам пераможцам стаў экіпаж імя Пятра Клімука, камандзірам якога была Софія Сакевіч.
Таццяна ЖЫЗНЕЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна