Установы агульнай сярэдняй адукацыі Воранаўскага раёна актыўна прынялі ўдзел у завочным раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Талісман Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў”.
Асноўная мэта конкурса – распрацоўка ідэі эскізнага рашэння стварэння праекта талісмана, які будзе адлюстроўваць дух спаборніцкай дзейнасці, прыносіць поспех спартсменам і ствараць святочную атмасферу.
У раённы вучэбна-метадычны кабінет на ўдзел у конкурсе пададзена 28 заявак. Гэта 28 талісманаў, прадстаўленых у выглядзе эскіза малюнка ў розных тэхніках выканання з апісальнай часткай.
Членамі журы адабраны самыя лепшыя работы, якія прадставяць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. Спадзяёмся, што талісман з Воранаўскага раёна стане талісманам Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.
Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета