Міні-футбол сярод дзяўчынак

- 15:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Многія лічаць, што міні-футбол – гэта гульня толькі для хлапчукоў. Але дзяўчынкі ў Воранаўскім раёне з гэтым могуць паспрачацца. З 2019 года ў раённую спартакіяду школьнікаў уведзены і пачаў развівацца новы від – міні-футбол для дзяўчынак.

Яшчэ год таму на раённыя спаборніцтвы прыязджалі толькі пяць каманд з сярэдніх устаноў адукацыі. Але ўжо сёлета ў барацьбе за прызавыя месцы сярод сярэдніх устаноў адукацыі змагаліся восем каманд, сярод базавых школ – пяць. Падтрымаць каманды і паглядзець на гульню прыйшлі хлапчукі, якія часам захапляліся ўменнем дзяўчынак гуляць у футбол, часцяком давалі слушныя парады.

Спартыўная база раёна дае магчымасць якасна рыхтаваць дзяцей да спаборніцтваў у гэтым відзе спорту. У 2019 годзе ўведзены ў строй дзве комплексныя пляцоўкі з сучасным пакрыццём у Воранаўскай і Радунскай сярэдніх школах. На іх базе і праведзены раённыя спаборніцтвы па міні-футболе.

З мінулага навучальнага года па ініцыятыве дырэктара абласнога цэнтра фізічнага выхавання Сяргея Савіцкага на базе Радунскай сярэдняй школы рэалізаваны рэспубліканскі праект “Мой школьны футбольны клуб”, арганізаваны Асацыяцыяй Беларускай федэрацыі футбола сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Настаўнік фізічнай культуры і здороўя Сяргей Бабуль прайшоў навучальныя курсы, школьнікі ўжо пабывалі на адкрытай трэніроўцы нацыянальнай зборнай, атрымалі форму і спартыўны інвентар. Вучні праходзяць навучанне па спецыяльнай праграме, з наступным удзелам у таварыскіх сустрэчах і турнірах. І тут не абышлося без дзяўчынак. Майстэрству гульні ў футбол яны вучацца разам з хлапчукамі.

Зборная каманда раёна прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах па футболе сярод дзяўчынак. Поспехаў!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий