Нягневіцкія “Праменьчыкі дабра” на “Суперзорачцы”

- 16:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

17 красавіка акцябраты Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у абласным этапе ІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка”, які адбыўся ў Абласным палацы творчасці ў Гродна.

Мноства эмоцый, лёгкае хваляванне і шквал апладысментаў суправаджалі хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу ўсяго выступлення. Акцябратам патрэбна было прэзентаваць сваю каманду на сцэне, выканаць творчае хатняе заданне, а таксама прадставіць самаробны аб’ект уласнага вырабу.

У конкурсе прымала ўдзел 19 акцябрацкіх груп з розных раёнаў Гродзенскай вобласці. “Праменьчыкам дабра”, а менавіта так называлася наша каманда, якая прадставіла Навагрудскі раён на абласным этапе, выпала нялёгкае выпрабаванне, якое яны прайшлі дастойна.

Па заканчэнні конкурсу акцябратам уручылі дыпломы ўдзельнікаў і салодкія падарункі.

 

Алена КАТЛОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий