Бяспека дзяцей – клопат дарослых

- 16:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках правядзення акцыі “За бяспеку разам” у яслях-садзе № 6 Навагрудка педагогі выкарыстоўваюць разнастайныя формы працы з дзецьмі.

Асновы ведаў па бяспецы закладваюцца ўжо ў дашкольным узросце. Менавіта ў гэты час узнікаюць спрыяльныя ўмовы для выхавання ў дзіцяці пачуцця небяспекі перад агнём. Адной з асноўных задач у рабоце з дашкольнікамі з’яўляецца навучанне правілам пажарнай бяспекі і прывіццё навыкаў правільных дзеянняў у выпадку пажару.

У яслях-садзе праведзены гутаркі “Запалкі дзецям не цацкі”, “Пажарная бяспека”. Выхавальнікі разглядалі з дзецьмі рэпрадукцыі і фатаграфіі з серыі “Правілы паводзін пры пажары”, “Небяспечныя прадметы”, гулялі ў дыдактычныя гульні “Знайдзі небяспечныя прадметы”, “Што спатрэбіцца пры пажары?”, “Вогненебяспечныя прадметы”, “Небяспечна – бяспечна”, “Электрапрыборы”, “Збяры карцінку” і г.д.

У мэтах павышэння бацькоўскай кампетэнцыі былі прапанаваны кансультацыі “Правілы паводзін пры пажаранебяспечнай сітуацыі”, “Агонь і дзеці”.

 

Алена АМЕЛЬКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий