Свіцязянскі інтэрактыў  

- 2:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна эфектыўна развіваецца экалагічны праект шостага школьнага дня “Свіцязянскі інтэрактыў”.

Адным з прыярытэтных накірункаў сістэмы выхаваўчай работы нашай установы адукацыі з’яўляецца эколага-біялагічнае выхаванне. Далёка не кожная сельская школа можа пахваліцца наяўнасцю школьнага лясніцтва, народнага гісторыка-краязнаўчага музея і школьнага парку-дэндрарыя, якому 60 гадоў.

У нашай установе адукацыі створана ідэальная база для рэалізацыі рознага роду экалагічных праектаў. Так, узнікла ідэя стварэння праекта шостага школьнага дня “Свіцязянскі інтэрактыў”, які рэалізуецца праз дзейнасць клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў (https://shekaterina79.wixsite.com/klubhraniteley). Праз яго асвятляецца работа ў рамках рэспубліканскага праекта “Зялёныя школы”, навукова-даследчая дзейнасць на базе школьнага парка-дэндрарыя і рэспубліканскага ландшафтнага заказніка Свіцязянскі, экалагічная асвета шляхам трансляцыі вопыту экалагічных інавацый праз сродкі масавай інфармацыі.

Работа ў рамках названага праекта паспрыяла стварэнню музейна-паркавага комплексу з выкарыстаннем народнага гісторыка-краязнаўчага музея ўстановы адукацыі і школьнага парку-дэндрарыя для правядзення інтэрактыўных экскурсій і адукацыйных праграм, тэатралізаваных экалагічных пастановак для дзяцей рознага ўзросту, пабудаваных на навуковай аснове і эксперыментаванні.

Можна з гонарам гаварыць пра першы станоўчы вопыт работы вучняў і педагогаў у рамках праекта “Свіцязянскі інтэрактыў”. Члены клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі правялі даследаванне метадам ліхенаіндыкацыі і вызначылі, што ў парку самае чыстае паветра ва ўсім Свіцязянскім рэгіёне.

На базе парка-дэндрарыя створаны адукацыйныя пляцоўкі “Паляна птушак”, ”Вавёрчын гай”, устаноўлены стэнд пра птушак нашай мясцовасці, зроблена шмат штучных гняздоўяў, зімой развешваюцца кармушкі для падкормкі птушак.

Арганізавана работа эксперыментальнай пляцоўкі “Смецце – бяда ўсёй планеты”, на якой распавядаюць наведвальнікам пра віды смецця, тэрміны яго раскладання ў прыродзе, спосабах перапрацоўкі, а самае галоўнае – пра важнасць паасобнага збору смецця.

Намаганнямі вучняў і педагогаў створана батанічная пляцоўка “Лясная аптэка” плошчай больш за 50 м.кв., дзе прадстаўлены больш за 50 відаў лекавых раслін.

Усе інфармацыйныя таблічкі ў нашым парку-дэндрарыі аснашчаны QR-кодам, таму многія экскурсіі праходзяць з выкарыстаннем сучасных гаджэтаў для правядзення інтэрактыўных экскурсій і адукацыйных праграм.

У рамках праекта “Свіцязянскі інтэрактыў” для дзяцей рознага ўзросту праводзяцца тэатралізаваныя экалагічныя пастаноўкі, складзеныя на аснове асабістых даследванняў і эксперыментаў.

Творчы падыход да справы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы дазваляе смела вызначаць задачы на перспектыву: летняя аздараўленчая кампанія ў нашай установе плануецца пад экалагічным дэвізам. У чэрвені распачне работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем ЭСТ (“Экалагічнае свіцязянскае тэлебачанне”), а ў працяг яму ў ліпені вучняў чакае лагер ужо з кругласутачным знаходжаннем “Эка-ваяж”. Шмат цікавых і галоўнае, карысных спраў, чакае наперадзе вучняў і педагогаў!

 

Алена ФЕДАСЮК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий