Англійская мова для дашкольнікаў

- 12:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай развіцця лінгвістычных і камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту ў яслях-садзе № 14 Смаргоні арганізавана дадатковая адукацыйная паслуга, якая дазваляе дашкольнікам вывучаць замежную мову.

Кожны занятак будуецца на аснове непасрэдных зносін. Асаблівую ўвагу педагог надае фанетычнаму боку мовы: вымаўленню гукаў, авалоданню асноўнымі інтанацыямі англійскай мовы.

Напярэдадні Міжнароднага дня англійскай мовы педагог Л.П.Шостка правяла заняткі ў форме забавы. Выхаванцы праслухалі рыфмаваныя вершы, разгледзелі наглядны матэрыял, спявалі песні, гулялі ў гульні і драматызавалі казку.

Дзякуючы драматызацыі казкі, дзеці не толькі замацоўваюць словы на англійскай мове, але і развіваюцца як творчыя асобы. Паколькі адным са сродкаў, якія садзейнічаюць развіццю цікавасці да замежнай мовы, з’яўляюцца песні, то напрыканцы забавы была выканана песня. Гэта дазволіла не толькі палепшыць вымаўленне, але і далучыцца да музычнай культуры другой краіны.

Дзеці любяць рухацца, таму ў занятак уключаны рухомыя гульні “Паляўнічыя і зайцы”, “Вялікі дрэнны воўк”. Песні, драматызацыі, казачныя героі, лічылкі, рухомыя гульні – усё гэта дапамагае выхаванцам спасцігаць зносіны на англійскай мове.

Дзякуючы цікавым і насычаным заняткам з кожным годам усё большая колькасць бацькоў імкнецца далучыць сваіх дзяцей да вывучэння англійскай мовы.

 

Таццяна КАЗАК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий