Добры настрой у добрае свята  

- 20:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У мэтах далучэння дашкольнікаў да народнай культуры, фарміравання цікавасці да традыцый праваслаўнага свята “Вялікдзень” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва прайшоў тэматычны тыдзень.

Выхавальнікі разам з дашкалятамі на працягу тыдня рыхтаваліся да Вялікадня. Педагогі падрыхтавалі цікавыя, пазнавальныя матэрыялы на тэмы “Народныя традыцыі велікоднага тыдня”, “Вялікія хрысціянскія святы”.

З выхаванцамі старшых і сярэдняй груп былі праведзены гутаркі на тэмы “Вербніца”, “Вялікдзень”, “Як даўней людзі рыхтаваліся да свята Вялікадня”, “Навошта мы фарбуем яйкі на Вялікдзень”; “Як фарбавалі яйкі ў даўніну, каб атрымліваліся яйкі рознага колеру”, “Праваслаўны храм нашага пасёлка”, “Вялікдзень”.

Дзеці развучылі народныя рухомыя гульні “Сонейка-вядзёрачка”, “Ты па крузе прайдзі, сабе сябра знайдзі”, “Катанне яек”, “Хто знойдзе больш яек?”, “Кідок”, якія звязаны з велікоднымі традыцыямі, ахвотна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак, развучвалі велікодныя вершы і песні, разгядвалі ілюстрацыі і галінкі вярбы.

Не засталіся ў баку і бацькі дзяцей – прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі творчай выставы, прысвечанай Вялікадню. А 3 мая адбылося галоўнае свята “Вялікдзень”, якое падрыхтавалі выхаванцы і педагогі сярэдняй групы № 7.

Гаспадыня свята працягнула знаёмства дзяцей з традыцыямі і прыметамі свята. Мультыплікацыйны фільм распавёў дзецям пра сімвал Вялікадня – чырвонае яйка, а гульні “Вясёлкавы кошык”, “Хто хутчэй прабяжыць з яечкам у лыжцы”, “Патрап у гняздо” падаравалі малым добры настрой.

У сцэнарый свята былі ўмела ўплецены музычныя нумары і традыцыі беларускага святкавання Вялікадня. Пасля праведзенага свята дзеці наведалі выставу сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Падарункі на Вялікдзень”.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню спрыяльнай атмасферы супрацоўніцтва сем’яў выхаванцаў і педагогаў, павышаюць цікавасць дзяцей да традыцый народнай культуры, садзейнічаюць эфектыўнаму сацыяльна-асобаснаму развіццю дашкольнікаў.

 

Рамуальда КУРУТА,
музычны кіраўнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий