Цімураўскі атрад “Надзейныя рабяты” і валанцёрскі атрад “ДОМ. Добрае сэрца” Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна рэгулярна праводзяць акцыі “Помнік” і “Абеліск”.
Вучні займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі і падтрыманнем парадку каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам і памятнага знака на месцы гібелі экіпажа самалёта ІЛ-2 у аграгарадку Грынкі.
Напярэдадні Дня Перамогі праведзена чарговая акцыя “Помнік”. Цімураўцы навялі парадак каля памятнага знака: ачысцілі тэрыторыю ад галінак і сухой травы, падмялі дарожку, сабралі смецце. Валанцёры прыбралі тэрыторыю каля помніка, добраўпарадкавалі клумбы, высадзілі кветкі. Усе працавалі дружна, зладжана і старанна, таму што ведалі: тут адбудзецца мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, у рамках аўтапрабега “Ад помніка да помніка”. На ўрачыстасці будуць прысутнічаць госці, вучні і педагогі школы, прыйдуць жыхары аграгарадка, каб успомніць сваіх землякоў, якія не вярнуліся з вайны.
Цімураўцы і валанцёры нашай школы захоўваюць памяць пра загінуўшых героях, справамі даказваюць сваю любоў да Радзімы.
Валянціна ШЛЫК,
настаўнік англійскай мовы
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёнас