Дашкольнікі ў “Вытоках”

- 7:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы рознаўзроставай групы Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”.

Ветліва і гасцінна сустрэла дашкольнікаў кіраўнік музея Вольга Аляшкевіч. Яна пазнаёміла дзяцей з экспазіцыямі, прысвечанымі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, лісты з фронту, кнігі, абмундзіраванне, узнагароды ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Атмасфера музея нагадала пра вайну, пра воінаў-землякоў, якія пайшлі на фронт і не вярнуліся і, нарэшце, пра тое, якой цаной далася Перамога нашаму народу.

Уражанняў у выхаванцаў было шмат. Ім хацелася ўсё памацаць, усё спытаць, даведацца як мага больш пра вайну. Вярнуўшыся ў дзіцячы сад, дзеці яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі. Экскурсія ў музей стала для іх цікавым і пазнавальным падарожжам.

Шмат даведаліся дашкольнікі пра мужнасць і гераізм нашага народа з твораў мастацкай літаратуры, ілюстрацый і прэзентацый пра Вялікую Айчынную вайну.

Выхаванцы групы прынялі ўдзел ў конкурсе малюнкаў на тэму “Мы помнім! Мы ганарымся!”, у якім выказалі падзяку ветэранам.

 

Людміла ЧАМЕРКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий