Патрыятычны праект для дашкольнікаў  

- 8:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках патрыятычнага выхавання да Дня Перамогі ў яслях-садзе вёскі Беняконі Воранаўскага раёна быў рэалізаваны кароткатэрміновы праект для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзроста “Ніколі не забудзем!”.

Галоўная мэта праекта: пашырыць і сістэматызаваць прадстаўленні дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, гераізм людзей, якія змагаліся за сваю Радзіму. Перад сабой педагогі паставілі асабліва важныя задачы: сфарміраваць прадстаўленні дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, свята Дзень Перамогі, гераізм і мужнасць людзей у барацьбе за сваю Радзіму, пра неабходнасць міру на зямлі для ўсіх людзей, выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, салдат, якія абаранялі яе.

Для рэалізацыі праекта быў створаны “Куток Перамогі”, дзе размясціліся: дыдактычны дапаможнік “Зорка ваенных гадоў”, макет “Помнік Перамогі”, зборнік “Летапіс вайны”, выстава “Яны абаранялі Воранаўскі раён”, падборка ілюстрацый “Дзеці і вайна”. У рамках праекта з дзецьмі былі праведзены гутаркі на тэмы: “Вялікая Айчынная вайна”, “Чаму вайна называецца Вялікай Айчыннай?”, “Дзеці і вайна”, “Трагедыя Хатыні”. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі чыталі дзецям апавяданні і вершы на ваенныя тэмы. З дапамогай элементаў мнематэхнікі дзеці хутка вывучылі на памяць верш “Радзіма” А.Вольскага. Для ўзмацнення ўражанняў ад прачытаных твораў дзеці разглядалі ваенныя ілюстрацыі, карціны пра вайну, пра жыццё дзяцей у ваенныя гады. Выхаванцы трэніраваліся складаць апавяданні на ваенную тэму (“На нас напалі ворагі!”), знаходзіць выхад з праблемных сітуацый (“Як перажыць голад?”), праглядалі ваенныя мультфільмы, слухалі ваенныя музычныя творы.

Асабліва дзецям спадабаліся сюжэтна-ролевыя гульні “Шпіталь”, дзе можна было прымерыць ролю галоўнага лекара, медыцынскай сястры, лекара-хірурга, “Пагранічнікі” – ролю пагранічніка, камандзіра, радавога, кінолага, радыста. Разам з тым, для дзяцей былі падабраны дыдактычныя, рухомыя, будаўнічыя гульні ваеннай тэматыкі.

На занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”, выхаванцы адправіліся ў падарожжа па сцяжынках вайны. На інтэграваным занятку па адукацыйных абласцях “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” дзеці адправіліся на пошукі ваеннага скарбу, які адшукалі дзякуючы веданню ваенных прафесій і ўменню правільна выкарыстоўваць граматычныя сродкі мовы. На занятку па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва: аплікацыя”, яны дапамаглі няпамятліваму школьніку павіншаваць ветэранаў з Днём Перамогі, вырабілі паштоўкі для іх.

Не менш займальным для дзяцей стала наведванне выставы ваенных экспанатаў на базе Беняконскай сярэдняй школы. Выхаванцы змаглі прымерыць ваенныя каскі, процівагазы, падаць сігнал па рацыі, пазнаёміцца з атрыбутамі ваеннага жыцця. А яшчэ высадзілі на клумбе “Перамога” аксаміткі.

У рамках праекта таксама праводзілася работа з бацькамі выхаванцаў. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі растлумачылі, чаму дзеці павінны ведаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, распавялі пра спосабы падачы інфармацыі дзецям.

На заключным этапе ва ўстанове адукацыі праводзілася выстава сумесных работ дзяцей і іх бацькоў “Ніколі не забудзем!”, дзе ўсе маглі праявіць творчы патэнцыял. Напярэдадні Дня Перамогі прайшоў фізкультурны вольны час “Вялікі Май!”. Да дзяцей у госці завітаў абаронца граніцы – пагранічнік, з якім яны спаборнічалі ў спрыце, сіле, замацоўвалі ўменні аказваць першую дапамогу.

Педагогі здолелі сфарміраваць у дзяцей старэйшага дашкольнага ўзроста прадстаўленні пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў, выклікаць цікавасць да тэмы, жаданне шанаваць традыцыі і паважаць памяць герояў, шанаваць мір у краіне.

 

Кацярына РУСІНОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий