Яшчэ раз пра сям’ю  

- 11:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Гезгалаўскiм яслях-садзе Дзятлаўскага раёна прайшоў тэматычны тыдзень сям’і, прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і.

Так, выхаванцы рознаўзроставай групы № 2 падрыхтавалі сваім бацькам аплікацыі-малюнкі ўсіх членаў сям’і.

У групе інтэграванага навучання і выхавання праведзены занятак “Правы і абавязкі ў сям’і”, на якім сацыяльны педагог нагадала пра права кожнага дзіцяці жыць і выхоўвацца ў сям’і. Падчас праслухоўвання казкі выхаванцы шкадавалі герояў, у якіх не было сям’і, разважалі, для чаго чалавеку патрэбна сям’я. У ходзе гульні “Назаві ласкава” даведаліся, як дзяцей называюць бацькі дома. Падбіралі цёплыя, добрыя словы для ўсіх членаў сям’і, расказвалі, за што любяць сваіх бацькоў.

Успомнілі дзеці і пра свае абавязкі ў сям’і. Затым прыгадалі прыказкі і прымаўкі пра сям’ю, пабывалі ў ролі тат і матуль, у якіх дзіця просіць купіць цацку, адчулі, як прыемна пра кагосьці клапаціцца і як адказна. Педагог паведаміла, як утварылася першая сям’я, адкуль з’явілася слова “сям’я”. Дзеці пагулялі ў пальчыкавыя гульні пра сям’ю.

Напярэдадні свята сям’і з выхаванцамі рознаўзроставай групы № 3 і групы інтэграванага навучання і выхавання праведзена святочная забава “7 Я”, у ходзе якой дзеці ўдзельнічалі ў гульнях “Збяры слова “сям’я”, “Фанты з кветачкай”, “Клубочак”, “Назаві родных”, “Радасць і смутак”. Дзеці выказваліся, якімі яны хочуць бачыць свае сем’і. З дашкольнікамі вяліся размовы пра тое, што неабходна з павагай ставіцца да дарослых, праяўляць любоў да сваіх родных, клопат пра іх, бо сям’я – гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека.

Гаварылі мы і пра тое, што наш яслі-сад можна назваць вялікай і дружнай сям’ёй, бо дзеці праводзяць шмат свайго часу тут: гуляюць, займаюцца, прымаюць ежу, адпачываюць, спяць, вучацца сябраваць, будаваць адносіны з равеснікамі і дарослымі, даведваюцца шмат новага, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах і інш.

На агульным бацькоўскі сходзе загадчык установы Святлана Гурская ў чарговы раз нагадала бацькам пра бяспеку дзяцей, пра адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей, пра недапушчэнне гвалту ў адносінах да членаў сям’і. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што бацькі дашкольнікаў – непасрэдныя ўдзельнікі адукацыйнага працэсу і толькі ўсе разам, у трыядзе “педагогі – бацькі – дзеці” можна дасягнуць добрых вынікаў у выхаванні падрастаючага пакалення.

 

Галiна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны

Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий