Бяспека дзяцей – клопат агульны

- 11:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 мая на базе Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання прыёмных бацькоў па тэме “Бяспека дзяцей – клопат агульны” з удзелам зацікаўленых структур.

Праблема бяспекі дзяцей сёння з’яўляецца адной з самых сур’ёзных і актуальных. Асноўная адказнасць дарослых – гэта стварэнне бяспечнага асяроддзя, у якім непаўналетнія могуць жыць і развівацца без пагрозы для іх жыцця і здароўя. Таму мы павінны быць заўсёды пільнымі, каб змагчы своечасова абараніць сваіх дзяцей.

Загадчык сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі Вольга Юр’еўна Вежнавец засяродзіла ўвагу прысутных на арганізацыі занятасці і аздараўлення выхаванцаў замяшчальных сямей, папярэдзіла пра забеспячэнне належнага кантролю за вольным часам выхаванцаў.

Выступленне педагога-псіхолага Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алены Мечыславаўны Радзюк садзейнічала павышэнню псіхолага-педагагічных кампетэнцый прыёмных бацькоў па праблеме дзіцячых крадзяжоў. Прысутныя пазнаёміліся са спосабамі прадухілення супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі. Кожнаму ўдзельніку ўручаны інфармацыйны буклет “Дзіцячыя крадзяжы. Хто вінаваты? Што рабіць?”

Удзельнікі пасяджэння ўпэўніліся ў меркаванні: вельмі важна, каб канікулы не абярнуліся няшчасцямі, траўмамі, не прывялі падлеткаў у падазроныя кампаніі, не садзейнічалі таму, каб дзеці сталі здольнымі пераступіць мяжу дазволенага або здзейсніць правапарушэнне.

 

Алена РАДЗЮК,
педагог-псіхолаг
Зэльвенскага раённага
СПЦ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий