Працоўнае лета гнезнаўскіх старшакласнікаў  

- 13:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Гнезнаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна працуе лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Новае пакаленне”. Яго выхаванцы, навучэнцы старшых класаў, разумеюць, што самыя доўгія канікулы – гэта час, калі лёгка можна сумясціць прыемнае з карысным: адпачыць, набыць новыя працоўныя навыкі, атрымаць заработную плату, а таксама станоўчыя эмоцыі, узбагаціць кругагляд і інтэлект дадатковымі ведамі.

У лагеры працуюць і адпачываюць дзесяць старшакласнікаў. Працоўную дзейнасць складаюць штодзённыя працоўныя дэсанты, дзе хлопцы і дзяўчаты займаюцца сельскагаспадарчымі работамі. У другой палове дня праходзяць мерапрыемствы розных кірункаў – творчыя, аздараўленчыя, спартыўныя, інтэлектуальныя.

На працягу лагернай змены рэалізоўваецца праект “ПРОФІlief”, які мае прафарыентацыйны кірунак. Сюжэтна-ролевая гульня ажыццяўляецца па формуле прымеркі цікавай прафесіі, да чаго дадаецца выдатны адпачынак. Праграма адпачынку досыць насычаная: конкурсы, квесты, творчыя прэзентацыі, спартыўныя спаборніцтвы, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсіі. Кожны з выхаванцаў мае магчымасць на працягу лагернай змены паспрабаваць сябе ў розных прафесіях і выбраць тую, якая спадабалася больш за ўсё.

Школьнікі з “Новага пакалення” штодня даказваюць, што яны сапраўды любяць працаваць і ўмеюць адпачываць.

 

Вольга КАНЮК,
дырэктар лагера працы і адпачынку “Новае пакаленне”
Гнезнаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий