У сярэдняй групе санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні прайшла тэатральная пастаноўка “Прыгоды Ваўка-хулігана ў лесе”, у аснове якой – выхаванне бяспечных паводзін дашкольнікаў у розных жыццёвых сітуацыях.
Па сюжэце аўтарскай казкі, Воўк-хуліган прыйшоў у лес, раскінуў вакол смецце і падпаліў ялінку. Ад гэтага ў лесе пачаўся пажар, які знішчыў домікі лясных жыхароў. Спалоханыя звяры на дапамогу выклікалі па тэлефоне пажарных. Разам усім удалося патушыць пажар. Пасля гэтага Ваўку прыйшлося вывучыць правілы бяспечных паводзін у лесе.
Гульнявая форма правядзення мерапрыемстваў спрыяе хуткаму засваенню неабходнага матэрыяла, садзейнічае імкненню дзяцей дзяліцца набытым вопытам з сябрамі, дарослымі. Важна, каб і бацькі падтрымлівалі намаганні педагагічных работнікаў.
Анастасія МАРШАЛАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні