Моц краіны – у адзінстве

- 12:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, у Вераб’евiцкiм дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна былi праведзены тэматычныя класныя i iнфармацыйныя гадзіны, а таксама выстава малюнкаў “Я гэты край Радзімаю заву”, конкурс-віктарына “Я – грамадзянiн Рэспублікi Беларусь” і валанцёрскія акцыi, накіраваныя на аказанне бытавой дапамогi пажылым грамадзянам.

“Моц краіны – у адзінстве” – пад такой назвай напярэдадні свята прайшла інфармацыйная гадзіна ў 8-м класе. Навучэнцы прагледзелі відэа “Год народнага адзінства”, склалі карту “Мая Радзіма Беларусь”, што спрыяла выхаванню паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны.

Аляксандра Круглая падрыхтавала паведамленне пра асноўныя падзеі, якiя адбываліся 17 верасня 1939 года і пазнаёміла сваіх аднакласнікаў з гісторыяй узнікнення свята.

Інфармацыйная гадзіна была прасякнута ідэяй аб’яднання беларусаў як нацыі, бо салідарнасць, захаванне духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў, разнастайнасці традыцый, міру і стабільнасці – прынцыпы, якія заўсёды былі важныя для нашага народа. 

 

Марына ПАЎЛОЎСКАЯ,
настаўнік
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий