У яслях-садзе № 7 Мазыра прайшло свята “Шануйце родную мову”, на якое былі запрошаны бацькі выхаванцаў.
Выхавальнікі і дзеці сярэдніх груп расказвалі пацешкі і вершы беларускамоўных аўтараў. Малыя разам з Вучоным Катом, які завітаў на свята, з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні “Гарлачык”, “Шэры кот”,”Хто хутчэй збярэцца каля снапа”.
Бацькі выхаванцаў былі не толькі гледачамі. Яны з задавальненнем паказалі свае веды роднай мовы – адгадвалі загадкі, дапаўнялі сказы разам з дзецьмі ветлівымі словамі.
З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе педагагічныя работнікі прадставілі бацькам “Панараму педагагічнага вопыту” у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя” (метадычныя распрацоўкі, аўтарскія дыдактычныя гульні па арганізацыі адукацыйнага працэсу для духоўна-маральнага развіцця выхаванцаў).
Ева ШОБА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 7 Мазыра
Поделиться ссылкой:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Viber
- Skype
- Telegram