У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў навукова-метадычны савет “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагога ва ўмовах цыфравізацыі адукацыі”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 60 устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.
Сваім вопытам па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе падзялілася настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Смаргоні Галіна Іванец. У ходзе выставы “Цыфравізацыя адукацыі: вопыт, знаходкі, дасягненні” і майстар-класа Галіна Францаўна прадэманстравала магчымасці аўтарскага мабільнага дадатка “Сакрэты фразеалогіі”, адзначанага дыпломам I ступені ў абласным конкурсе “IT-майстар”.
Мабільны дадатак “Сакрэты фразеалогіі” знаходзіцца ў адкрытым доступе для карыстальнікаў сеткі Telegram. Паспрабаваць свае сілы ў веданні рускай фразеалогіі можна, перайшоўшы па спасылцы https://t.me/FrazeologusBot.
Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні