Дашкольнікі знаёміліся з прафесіяй шафёра і кандытара

- 12:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна перадапошні тыдзень верасня быў прысвечаны прафарыентацыйнай тэме і прайшоў пад назвай “Прафесіі. Праца хлебароба. Шафёр”. 

Дзеці малодшага і старэйшага ўзросту праз розныя віды дзейнасці развівалі цікавасць да працы дарослых, фарміравалі ўменне пазнаваць і называць людзей гэтых прафесій. На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі свае ўяўленні ў дыдактычных гульнях “Адгадай прафесію”, “Падбяры патрэбную карцінку”, у сюжэтна-ролевых гульнях “Я – шафёр”, “Майстэрня”. Яны з цікавасцю і пачуццём годнасці расказвалі пра тое, дзе працуюць іх бацькі, вызначалі іх прафесіі і нават падлічылі колькасць названых прафесій. Вельмі спадабалася дзецям працаваць з малюнкамі, фотаздымкамі і адгадваць назвы розных прафесій.

У апошні дзень тыдня на занятку па выяўленчай дзейнасці выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі кандытараў: дзеці малодшага ўзросту ляпілі з салёнага цеста пячэнне, старэйшага – завітушкі. Калі выпечка высахне, выхаванцы абавязкова будуць частаваць сваіх любімых лялек прысмакамі.

 

 Людміла АНІСЕНЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий