Дэманстравалі прэзентацыі і відэаролікі пра здаровы лад жыцця  

- 9:55БРЕСТЧИНА, Регионы

З мэтай фарміравання пазітыўных адносін да здаровага ладу жыцця ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Мы выбіраем здаровы лад жыцця – шлях да поспеху”, які праводзіўся ў рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп”.

Дзеці спаборнічалі ў намінацыях “Насустрач здароваму ладу жыцця” і “Формула поспеху – здароўе”. У першай з іх былі прадстаўлены восем рэкламных відэаролікаў, якія прапагандуюць і папулярызуюць здаровы лад жыцця. У другой – тэматычныя мультымедыйныя прэзентацыі.

Максімальную колькасць балаў набралі трэцякласнікі (класны кіраўнік І.І.Шапран) і чацвёртакласнікі (класны кіраўнік Л.У.Хоміч).

Конкурс завяршыўся, але важна, каб вучні зразумелі, што сёння ў модзе здаровы лад жыцця. Быць здаровым – гэта трэнд!

 

Наталля КУРЫЛЬЧЫК,
кіраўнік школьнага ВМА класных кіраўнікоў
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий