Тыдзень замежных моў у сярэдняй школе № 2 г.п. Рось

- 10:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напрыканцы верасня ў сярэдняй школе № 2 г.п. Рось Ваўкавыскага раёна прайшоў тыдзень замежных моў, у якім прынялі актыўны ўдзел усе навучэнцы школы з 3-га па 11-ы клас. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках прадметнага тыдня, паглыбілі і пашырылі веды замежнай мовы, спрыялі развіццю творчай актыўнасці вучняў, іх эстэтычнага густу і, як следства, павышэнню матывацыі да вывучэння мовы і культуры іншай краіны.

Галоўны прынцып тыдня – далучэнне ўсіх навучэнцаў, незалежна ад узроўню іх ведаў замежнай мовы, у падзеі мерапрыемства, таму кожнаму вучню прапаноўваліся заданні і мерапрыемствы пасільнага ўзроўню.

У першы дзень тыдня замежнай мовы на стэндзе ў холе школы вучні маглі пазнаёміцца з планам мерапрыемстваў, знайсці інфармацыю пра славутасці Германіі і Вялікабрытаніі, адказаць на пытанні віктарыны.

Усе мерапрыемствы насілі разнапланавы характар: гульнявая праграма Wortsalat, інтэрактыўная гульня What is missed, гульні “Турнір эрудытаў”, “Востраў скарбаў”, конкурс Do you know English well?, віктарына “Займальная замежная мова”, конкурс малюнкаў і плакатаў “Я люблю замежныя мовы”, конкурс чытальнікаў. Усе мерапрыемствы выклікалі вялікую цікавасць і высокую актыўнасць вучняў.

На працягу тыдня ў школе працавала пошта кампліментаў. Усе жадаючыя маглі напісаць камплімент сваім аднакласнікам, настаўнікам і адправіць па сяброўскай пошце. На перапынках у эфіры гучалі песні на англійскай і нямецкай мовах, I love Belarus, транслявалася радыёперадача “Цікавыя факты пра Вялікабрытанію”.

Завяршыўся тыдзень замежных моў падвядзеннем вынікаў, узнагароджаннем пераможцаў і самых актыўных удзельнікаў дыпломамі і прызамі.

 

Наталля СТАСЮКЕВІЧ,
настаўнік нямецкай мовы
сярэдняй школы № 2 г.п. Рось
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий