Маем права – нясём адказнасць

- 9:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва ўстановах адукацыі Зэльвенскага раёна на працягу верасня праводзіліся ўрокі прававых ведаў. Не засталіся ўбаку і вучні Князеўскай сярэдняй школы. Разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Раманам Саўко старшакласнікі наведалі аддзел ЗАГСа Зэльвенскага райвыканкама.

На ўроку-экскурсіі ўдалося не толькі абмеркаваць пытанні прававога характару, але і пазнаёміцца з юрыдычнымі дакументамі, у нефармальнай абстаноўцы задаць пытанні.

Начальнік аддзела ЗАГСа Алена Агей пазнаёміла вучняў з юрыдычнай асновай рэгістрацыі брака і нараджэння дзяцей. Дарэчы, вучні, якія з’яўляюцца карэннымі жыхарамі раёна, змаглі ўбачыць свой запіс акту аб нараджэнні. Да прававой кансультацыі далучылася і натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Наталля Данюк, якая падрабязна расказала аб правах і адказнасці непаўналетніх, аб відах грамадзянскай дзейнасці, закранула пытанні эмансіпацыі падлеткаў пасля дасягнення імі 16-гадовага ўзросту.

Кіраўнік па ваенна-патрытычным выхаванні Раман Саўко ўпэўнены, што менавіта веданне закона – гэта першая прыступка да фарміравання ў вучняў грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці, а прававыя ўрокі даюць магчымасць сфарміраваць дастойнага грамадзяніна, які дзейнічае ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона, з поўным усведамленнем адказнасці за свае дзеянні і прынятыя рашэнні.

Усе ўдзельнікі прававога ўрока засталіся задаволены нефармальнай сустрэчай. Алена Агей і Наталля Данюк сталі для вучняў цікавымі субяседнікамі, якія разумеюць важнасць падобных мерапрыемстваў для падрастаючага пакалення, а школьнікі вярталіся ва ўстанову адукацыі з новымі эмоцыямі, з новымі карыснымі ведамі, юрыдычна больш граматнымі.

 

Наталля БУЛАК,
дырэктар Князеўскай сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий