Велапрабег ад Беражнога да Альманоў

- 15:57БРЕСТЧИНА, Регионы

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Турысты-краязнаўцы” Столінскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі арганізавалі велапрабег па маршруце Беражное – Белавуша – Столін – Струга – Варані – Альманы – Беражное.

Пасля школьных заняткаў група велатурыстаў (вучні 7 “Б” класа Беражноўскай сярэдняй школы Аляксандр Германовіч, Дзмітрый Лазнуха, Алег Карповіч, Арцём Гляд, Уладзіслаў Скараход, Вадзім Жакун, Яўген Гарбар, Ангеліна Яхнавец) адправіліся па маршруце. Вучні спыняліся ля помнікаў, каб хвілінай маўчання ўшанаваць памяць пра воінаў, якія аддалі сваё жыццё ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Для начлега кіраўніцтва (дырэктар Вольга Аркадзьеўна Строк, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Зелянкевіч) цэнтра турызму прадаставіла гасцінічныя нумары, кабінет для гульні ў тэніс, кухню, мангал, посуд і бытавую тэхніку, спартыўны інвентар, за што мы і бацькі ім вельмі ўдзячны.

На другі дзень гурткоўцы, як сапраўдныя турысты, якім не перашкаджае надвор’е, прадоўжылі свой маршрут, адправіліся па мясцінах воінскай славы ў вёску Варані. Ад свайго настаўніка даведаліся, что Варані – адзіная на Століншчыне вёска, памяць пра якую ўвекавечана на плітах мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. У гісторыі гэтага населенага пункта ёсць дзве трагічныя даты. У верасні 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі за сувязь з партызанамі расстралялі 10 мясцовых актывістаў, а 14 лютага 1943 года спалілі вёску разам з жыхарамі, якія знаходзіліся ў дамах. У агні загінулі каля ста чалавек – жанчыны, старыя, дзеці. Дакладны лік ахвяр карнікаў дагэтуль невядомы. Мясцовымі пошукавікамі ўжо ўстаноўлена 81 імя, і праца ў архівах працягваецца.

У аграгарадку Струга наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі і Столінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 года. Гэта адно з найбольш буйных воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Столінскага раёна.

Далей наш маршрут, ужо ў скарочаным складзе турыстаў, прадоўжыў падарожжа ў вёску Альманы, дзе пабывалі на азёрах Вялікае і Малое Засаміннае, якое адносіцца да басейна ракі Льва і ўваходзіць у склад заказніка “Альманскія балоты”, які мае статус водна-балотнага ўгоддзя і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй.

Упершыню нашыя юныя турысты прайшлі па экасцежцы. Экалагічная сцежка разнастайная флорай і фаунай, на яе працягу сустракаецца мноства рэдкіх і знікаючых, у той ліку і занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь відаў жывёл і раслін. Дзеці ўбачылі, як расце клюква, пакаштавалі яе на смак, нават назбіралі крыху з сабой, паназіралі за жывёльным светам, сфатаграфавалі краявіды. Велапрабег усім вельмі спадабаўся, не хацелася вяртацца дамоў.

 

Алена ШПІГУН,
педагог дадатковай адукацыі
Столінскага раённага цэнтра
турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий