У школьнай бібліятэцы Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна юныя чытачы ў рамках тыдня “Тэрыторыя без брыдкаслоўя” стварылі “Дрэва добрых слоў”.
Часам усе мы забываемся гаварыць адно аднаму ветлівыя і прыемныя словы, ад якіх у цяжкую ці сумную хвіліну робіцца больш светла і цёпла на душы. Таму вырашана было стварыць калекцыю такіх важных добрых слоў – “Кнігу добрых пажаданняў!”, а для тых, хто падышоў творча да выказвання прыемных слоў – “Дрэва добрых слоў”.
З вучнямі 6-га класа была праведзена інтэрактыўная гульня “Адзін за аднаго трымацца – нічога не баяцца!”. Удзельнікі гульні атрымалі буклеты “НЕ брыдкаслоўю!”, якія былі распрацаваны актывам бібліятэкі.
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна