Выхаванцы рознаўзроставай групы № 2 Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна ўжо трэці год імкнуцца да вырашэння адной з экалагічных праблем: дзеці з насення спрабуюць вырасціць дрэвы – сасну, ёлку, бярозу і каштан.
Дзве восені назад дзеці ў групе пасадзілі 12 каштанаў. Пікіраванне парасткаў паказала, што здольным да выжывання аказаўся толькі адзін, які быў высаджаны ў грунт. А зараз ён вырас ужо на 15 сантыметраў. Мінулай восенню адбыўся пасеў сасны і ёлкі. Узыходжасць аказалася нядрэннай: з 12 – восем у сасны і з 12 – шэсць у ёлкі. У пачатку кастрычніка парасткі былі перасаджаны на экалагічную сцежку. Далейшыя назіранні пакажуць, ці змогуць парасткі прыжыцца на свежым паветры. Вясной быў арганізаваны пасеў насення бярозы, узыходжасць, на жаль, не здзейснілася, таму назіранні былі спынены.
Такім чынам, можна зрабіць вынік: вырасціць дрэва вельмі складана і працягла па часе, таму з самага ранняга дзяцінства трэба прывучацца да захавання і павелічэння прыроднага багацця.
Анастасія МАРШАЛАК, Ала ПАЎЛОЎСКАЯ,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна