Настаўнік, даследчык, выдатнай душы чалавек

- 19:20Персона
Андрэй Віктаравіч ВАЎЧОК

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна Андрэй Віктаравіч Ваўчок – выдатны даследчык гісторыі роднага краю і педагог, за якім ідуць яго вучні.

Прафесію педагога немагчыма параўнаць ні з якой іншай, таму што гэта не толькі праца, гэта рэдкі дар. Гэта самаадданасць і жаданне аддаваць сваё цяпло, сваю энергію дзясяткам, сотням дзяцей.

У жыцці кожнага чалавека ёсць людзі, якія аказваюць прыметны, часам вырашальны, уплыў на фарміраванне яго прафесійных якасцей, характару і светапогляду. І асабліва шчаслівы ў сваім лёсе той, каму сустрэўся настаўнік, які ўмее прынесці любоў, дабрыню, глыбокія веды вучням, педагагічнае майстэрства калегам.

Нам вельмі пашанцавала – доўгія гады мы працуем побач з выдатнай душы чалавекам – Андрэем Віктаравічам Ваўчком. У яго ёсць усё, што павінна быць уласціва сапраўднаму педагогу: талент, душэўная цеплыня, унутраная и знешняя прыгажосць, розум, чуласць, цярпенне і невычэрпная энергія. Л.М.Талстой сказаў аднойчы, што добраму настаўніку дастаткова мець толькі дзве якасці – вялікія веды і вялікае сэрца. Усім гэтым валодае Андрэй Віктаравіч – вопытны настаўнік, вялікі працаўнік і проста надзейны сябар, разумны калега. Яго любяць і паважаюць як таленавітага настаўніка і выдатнага спецыяліста ў школе і раёне. Ён заўсёды ў вечным пошуку, у працы.

Усё сваё прафесійнае жыццё Андрэй Віктаравіч адводзіць выкладанню гісторыі і грамадазнаўства, вывучэнню і даследаванню гісторыі роднага краю. Гэту любоў ён прывівае і сваім вучням. Пад яго кіраўніцтвам навучэнцы школы займаюцца даследчай дзейнасцю, і гэта праца дае станоўчыя вынікі. Толькі за 2020/2021 навучальны год пад кіраўніцтвам Андрэя Віктаравіча навучэнцамі нашай установы адукацыі было атрымана сем дыпломаў і адзін пахвальны ліст. На раённай канферэнцыі даследчых работ у секцыі “Гісторыя” нашы вучні атрымалі дыпломы І і ІІ ступені. Ёсць таксама дыплом ІІ ступені за ўдзел у абласным конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў “Крыштальная Альфа – 2020” у секцыі “Гісторыя”. У VІІ адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў сярэдняй адукацыі “Край Гарадзенскі” – два дыпломы І ступені, і яшчэ адзін дыплом І ступені ў наступнай, VІІІ канферэнцыі. Ёсць дасягненні і на ўзроўні рэспублікі: дыплом І ступені ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі” (секцыя “Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць”), пахвальны ліст Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за глыбокія веды па гісторыі Бацькаўшчыны, праяўленыя ў ходе ХІV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”.Навучэнцы настаўніка паспяхова ўдзельнічаюць у алімпіядах і конкурсах. Так, па выніках правядзення раённага этапа алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” навучэнец 9-га класа Ягор Дзядуль быў адзначаны дыпломам І ступені. У абласным этапе рэспубліканскага праекта “Чарнобыль: скрозь прызму десяцігоддзяў” у намінацыі “Даследчая праца” навучэнка 11-га класа Дар’я Катанекша атрымала дыплом ІІІ ступені.

Андрэй Віктаравіч кожны год прымае ўдзел у археалагічных раскопках, якія праводзяцца паблізу ракі Нёман. Аб’ектамі даследавання выступаюць стаянкі каменнага і бронзавага вякоў. Педагог заахвочвае гэтай справай сваіх навучэнцаў. Усяго за час працы археалагічных лагераў было знойдзена і вывучана больш за пяць тысяч артэфактаў. Частка з іх перададзена ў раённы музей Іўя. За актыўны ўдзел у правядзенні археалагічных даследаванняў на тэрыторыі раёна Андрэй Віктаравіч Ваўчок быў адзначаны падзякай Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Андрэй Віктаравіч не спыняецца ў сваім прафесійным самаразвіцці, таму ў гэтым годзе прайшоў атэстацыю і атрымаў пасведчанне экскурсавода па сваіх распрацаваных маршрутах. З 2020 годза праходзіць навучанне ў магістратуры Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий