Брыдкаслоўе:“модная мова” ці зброя няўпэўненых у сабе людзей?  

- 8:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З праблемай папулярнасці ненарматыўнай лексікі паспрабавалі разабрацца вучні 8-га класса Гарадзечненскага ясляў-сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна на класнай гадзіне-практыкуме “Брыдкаслоўе: “модная мова” ці зброя няўпэўненых у сабе людзей?”.

У падрастковым узросце праблема ненарматыўнай лексікі становіцца асабліва вострай, бо ў вачах падлетка брыдкаслоўе – гэта праяўленне незалежнасці, сімвал даросласці. Акрамя того, гэта знак моўнай прыналежнасці да групы аднагодкаў, “моўнай моды”.  

Віка Валенцюкевіч і Надзея Капацэвіч падрыхтавалі інфармацыю для аднакласнікаў пра гісторыю ўзнікнення ненарматыўных слоў, пра іх шкоду для здароўя чалавека. Я расказала пра адказнасць за публічнае выкарыстанне ненарматыўнай лексікі ў нашай краіне.

Вучням былі прапанаваны заданні: скласці слоўнік слоў-паразітаў, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй мове; перакласці сказы с ненарматыўнай мовы на літаратурную, замяніць жаргонныя словы сінонімамі. Сумесна хлопцы і дзяўчаты склалі памятку, як змагацца з гэтай дрэннай звычкай, і антырэкламу ў выглядзе плакатаў.

У якасці рэфлексіі вучням было прапанавана закончыць сказ “Я не хачу (не буду) брыдкасловіць, таму што…” Вынікам мерапрыемства стала запаўненне “Дрэва дабрыні” правільнымі, прагожымі і добрымі словамі.

Спадзяюся, што вучні майго класа зрабілі яшчэ адзін крок да таго, каб навучыцца ўсведамляць свае словы і ўчынкі і несці адказнасць за іх.

 

Наталля КАСПЕР,
класны кіраўнік 8-га класа
Гарадзечненскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий